https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Максім Рыжанкоў пракаментаваў выхад Польшчы і Прыбалтыкі з Атаўскай канвенцыі


Беларускія ўлады ў папярэднія гады выканалі ўсе свае міжнародныя абавязацельствы і знішчылі ўсе запасы супрацьпяхотных мін.
Беларусь не пойдзе па шляху мілітарызацыі, як гэта зрабілі яе суседнія еўрапейскія краіны, заявіў у суботу журналістам міністр замежных справаў рэспублікі Максім Рыжанкоў.

Раней стала вядома аб планах Польшчы і краін Балтыі выйсці з Атаўскай канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін. У Варшаве таксама завілі, што ў краіны ёсць намеры размясціць мінныя загароды каля меж з Беларуссю.

"Яшчэ 20 гадоў таму, калі гэтыя дзяржавы далучаліся да Атаўскай канвенцыі – Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, – колькі было заяў з боку палітыкаў гэтых дзяржаў, што трэба прытрымлівацца самых вышэйшых стандартаў гуманістычнага свету і поўнасцю садзейнічаць спыненню ўзбраення супрацьпяхотнымі мінамі і дапамагаць раззбройвацца іншым".

Паводле яго слоў, нават Літва разам з Канадай у рамках адпаведных праграм дапамагала Беларусі знішчаць запасы мін.

"Польскія палітыкі казалі: калі мы не далучымся да канвенцыі, на нас будзе дрэнна глядзець увесь свет", - дадаў Рыжанкоў.

Пры гэтым ён звярнуў увагу: тады ў гэтых краінах турбаваліся аб тым, што супрацьпяхотныя міны могуць нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю ці людзям.

"Дваццаць гадоў прайшло, і сёння іх ужо не цікавяць ні дзікія жывёлы, ні мігранты, ніхто. Сёння яны ўстанаўліваюць міны. Мы ж ведаем: калі стрэльба вісіць на сцяне, яна страляе. Калі міна недзе стаіць, то чакайце ахвяр сярод дзікіх жывёл або мігрантаў, або бежанцаў, або нават мясцовага насельніцтва".

На яго думку, у такіх умовах Беларусі трэба быць напагатове, але не ісці па шляху мілітарызацыі, як суседзі.

"Мы ў гэтай гонцы ўзбраенняў не атрымаем поспеху, але некаторыя формы супрацоўніцтва з нашымі бліжэйшымі партнёрамі саюзнікамі, з Расіяй, па ядзерным стрымліванні, балістычнай зброі мы робім. Гэта значна танней і больш эфектыўна", - сказаў на заканчэнне Рыжанкоў.

Хатынь, 22 сакавіка 2025
Sputnik
 
Дата публикации:22.03.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:52
 
Ключевые слова:
Разоружение Противопехотные мины Евросоз Милитаризация Оттавская конвенция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме