https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЮНЕСКА: хуткае раставанне леднікоў пакіне без вады і ежы 2 млрд чалавек


Сусветны даклад аб водных рэсурсах зафіксаваў рэкордную страту ледніковай масы. Ва Усходняй Афрыцы знікла да 80% леднікоў, у Андах — да паловы, а ў Альпах і Пірэнэях яны скараціліся прыкладна на 40%.
Паводле звестак спецыялістаў, да дзвюх трацін усіх палёў у свеце, якія арашаюцца, звязаны з воднымі рэсурсамі з горных раёнаў. У краінах, якія развіваюцца да паловы жыхароў такіх рэгіёнаў ужо сутыкаюцца з недахопам харчавання. У бліжэйшы час сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

Па словах навукоўцаў, замест снега зараз часцей ідуць дажджы. Вада хутка сцякае ўніз, не затрымліваючыся ў глебе. Як вынік, узмацняюцца засухі, пачашчаюцца лавіны, адталыя воды могуць выклікаць паводкі. Акрамя таго, раставанне агаляе цёмную зямлю, якая мацней паглынае сонечнае цяпло і паскарае глабальнае пацяпленне. Акрамя гэтага, з расталага вечнамерзлага грунта вылучаецца моцны парніковы газ метан.

Спецыялісты лічаць, што неабходна тэрмінова падтрымліваць горныя рэгіёны, дзе засяроджаны жыццёва важныя запасы прэснай вады. Без такой дапамогі наступствы раставання леднікоў могуць абярнуцца маштабным крызісам.

Звязда, 22 сакавіка 2025
 
Дата публикации:22.03.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:65
 
Ключевые слова:
Ледники Глобальное потепление Экология Питьевая вода
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме