https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Робаты-сабакі і беспілотнікі патрулююць вуліцы Пекіна


У зоне тэхніка-эканамічнага развіцця Пекіна пачалася патруляванне вуліц з удзелам робатаў-сабак і беспілотных аўтамабіляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтыя інавацыйныя тэхналогіі сталі часткай праекта па ўкараненні сістэмы разумнай патрульнай службы новага пакалення. Яна аб’ядноўвае алгарытмы штучнага інтэлекту і аналіз вялікіх даных, забяспечваючы бяспеку і камфорт на вуліцах горада. У склад патрульнай групы ўваходзяць 18 беспілотных аўтамабіляў з чацвёртым узроўнем аўтаномнасці, 15 патрульных аўтамабіляў і два робаты-сабакі.

Па меркаванні адказнага супрацоўніка, эфектыўнасць такога патрулявання ў чатыры разы перавышае паказчыкі традыцыйнага рэжыму, што дае магчымасць істотна палепшыць працэс аховы грамадскага парадку на вуліцах.

Звязда, 22 сакавіка 2025
 
Дата публикации:22.03.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:5
 
Ключевые слова:
Беспилотник Робот-полицейский Китай Технологии Искусственный интеллект Общественная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме