https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць загінуўшых у выніку землятрусу ў М’янме перавысіла 2 тыс.


Колькасць загінуўшых у выніку магутнага землятрусу, які абрынуўся на М’янму, перасягнула 2 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляе агенцтва Сіньхуа.
Паводле дадзеных Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады М’янмы, загінулі 2056 чалавек. Акрамя таго, каля 3900 чалавек атрымалі раненні, амаль 270 прапалі без вестак. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы будынкаў у пошуках тых, хто выжыў.

Раней паведамлялася пра больш за 1700 загінулых у выніку землятрусу.

Як інфармуе BBC, ААН звярнулася з тэрміновым заклікам аб зборы $8 млн для М’янмы, паколькі гуманітарныя арганізацыі папярэджваюць аб пагаршэнні гуманітарнага крызісу ў краіне, бальніцы якой пашкоджаны і перапоўнены.

У суседнім Тайландзе, як перадае BBC, загінулі 19 чалавек, і сёння тысячы людзей былі эвакуіраваны з пашкоджаных будынкаў у Бангкоку. Працягваюцца работы па выратаванні 75 будаўнікоў, якія апынуліся пад заваламі вышыннага будынка, які рухнуў у сталіцы Тайланда.

Магутны землятрус адбыўся ў М’янме 28 сакавіка. Старшыня Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета М’янмы, старшы генерал Мін Аун Хлайн аб’явіў тыднёвую жалобу (з 31 сакавіка па 6 красавіка) у сувязі з землятрусам.

Звязда, 31 сакавіка 2025
 
Дата публикации:31.03.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:62
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Землетрясение Мьянма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме