https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грызлоў: цяпер Еўропе зноў патрэбна прышчэпка ад нацызму


Расійскі пасол расказаў, як некаторыя заходнія краіны ў нашы дні праяўляюць прыкметы неанацызму.
Чырвоная Армія ў 1945 годзе зрабіла Еўропе прышчэпку ад нацызму, заявіў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.

"Гэтая прышчэпка, на жаль, аказалася не бясконцай. Вось на мяжы васьмідзесяцігоддзя (80 гадоў Перамогі) нам неабходна зноў рабіць гэтую прышчэпку ўсёй Еўропе, якая падтрымлівае нацысцкі рэжым ва Украіне", - сказаў ён.

Дыпламат звярнуў увагу, што нацысцкія праявы ў нашы дні ёсць не толькі ва Украіне, але і ў іншых краінах Еўропы. У першую чаргу гэта дэманструюць прыбалтыйскія дзяржавы.

Германія галасуе за нацызм

Па словах пасла, Расія штогод уносіць на пасяджэнне Генеральнай асамблеі ААН рэзалюцыю супраць спроб гераізацыі нацызму. Не так даўно супраць гэтай рэзалюцыі, гэта значыць па факце ў падтрымку нацызму, прагаласавалі не толькі Германія, Італія, Аўстрыя, але і члены антыгітлераўскай кааліцыі – ЗША, Францыя і Вялікабрытанія.

"Гэта сведчыць аб тым, што сапраўды ў многіх краінах забыліся аб тым, што было 80 гадоў таму", - канстатаваў Грызлоў.

Таму Расія прасоўвае сваю пазіцыю супраць гэтага як на пляцоўцы ААН, так і на двухбаковых і шматбаковых сустрэчах.

За санкцыі – меншасць

"Напэўна, галоўным вынікам з’яўляецца тое, што ў той момант, калі Расія праводзіць спецыяльную ваенную аперацыю і, безумоўна, атрымае ў ёй перамогу, за санкцыі супраць Расіі і супраць Беларусі выказваецца менш за палову насельніцтва краін зямнога шара", - адзначыў Грызлоў.

Пры гэтым 3/5 насельніцтва планеты зусім не падтрымліваюць абмежавальныя меры ў дачыненні да РФ – гаворка пра Кітай, Індыю, дзяржавы Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і часткова Еўропы.

"Так што мы бачым, што наша пазіцыя па супрацьдзеянні гераізацыі нацызму і падтрымкі гэтага нацызму дзейсная", - канстатаваў пасол РФ.

Асаблівае свята

Грызлоў адзначыў, што Расійская Федэрацыя па-асабліваму ставіцца да Дня Перамогі.

"Дзень Перамогі па ўсіх сацыялагічных апытаннях і ў Расіі, і ў Беларусі з’яўляецца самым галоўным нацыянальным святам агульнанацыянальным", - сказаў дыпламат.

Ён асобна падкрэсліў, што ў абедзвюх краінах свята адзначаецца не толькі ў гады юбілеяў.

Мінск, 6 траўня 2025
Sputnik
 
Дата публикации:06.05.2025
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:39
 
Ключевые слова:
День Победы Вторая мировая война Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме