https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік МЗС Турцыі: Расія і Украіна дасягнулі прынцыповага пагаднення аб новай сустрэчы


Дэлегацыі Расиі і Украіны ў Стамбуле ў пятніцу, 16 мая, дасягнулі прынцыповага пагаднення аб новым раўндзе перагавораў. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Хакан Фідан, паведамляе РИА Новости.
«Бакі дасягнулі прынцыповага пагаднення аб новай сустрэчы», — паведаміў міністр у сацыяльнай сетцы X.

«Сёння важны дзень для дасягнення міру. Дзякуючы інтэнсіўным дыпламатычным намаганням дэлегацыі Расіі і Украіны правялі пры пасярэдніцтве Турцыі сустрэчу ў Стамбуле», — дадаў Фідан.

Ён таксама адзначыў, што Турцыя працягне прыкладаць разнастайныя намаганні для дасягнення ўстойлівага міру паміж Расіяй і Украінай.

Раней у гэты дзень у працоўным офісе прэзідэнта Турцыі, палацы Далмабахчэ, прайшлі першыя з 2022 года прамыя перагаворы Расіі і Украіны. Сустрэча доўжылася менш за дзве гадзіны. Расійскую дэлегацыю ўзначаліў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, украінскую — кіраўнік Мінабароны Рустэм Умераў. Да гэтага прайшла трохбаковая сустрэча Турцыі, ЗША і Украіны, а таксама кантакт Мядзінскага з амерыканскім бокам.

Звязда, 16 траўня 2025
 
Дата публикации:16.05.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:35
 
Ключевые слова:
Украина Россия Переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме