https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі лічыць вельмі важным спыніць канфлікт ва Украіне, пакуль гэта магчыма


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 26 лютага.
«Заўтра будзе вайна, а паслязаўтра – мясарубка. Таму калі ў іх ёсць мазгі — гэтых рознага роду адурэлых, — хай прымаюць рашэнне, садзімся за стол. Калі Расія трэці раз за апошнія дні падштурхоўвае іх і дае згоду, і яны ўжо згодныя на ўмовы, якія сёння прапанаваныя Расіяй, чаго мы марудзім, людзі ж гінуць! Гэта па-першае. Ну а заўтра, можа, і перамовы нікому не спатрэбяцца. Можа, краіна-пераможца (вы, напэўна, не сумняваецеся, што можа адбыцца) проста размаўляць ні з кім не стане», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«Таму, ну вар’яты! І, мне здаецца, зноў жа ёсць сілы, якія гэты рэжым (ва Украіне.) штурхаюць, штурхаюць, штурхаюць: давайце, не здавайцеся, цяпер з Афганістана бандыты пад’едуць, цяпер з Блізкага Усходу падкінем. Ды і сваіх ЧВК хапае. Гэта прафесійныя воіны, прафесійныя забойцы. І калі яны туды ўцягнуцца, вы ўявіце, што будзе ва Украіне. Таму ні Расіі, а тым больш нам гэта небяспечна і не трэба», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы адкрытыя. Вось сёння хай прыязджаюць. Цалкам забяспечым і дапаможам у гэтым плане, каб прадухіліць вайну і мясарубку.

Пакуль яшчэ гэта канфлікт на стадыі ўзгарання. Трэба гэта спыніць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 26 лютага 2022
 
Дата публикации:26.02.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Украина Война Россия Переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме