https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэакцыя краін АДКБ на падзеі ў Казахстане выразна паказала, што нікому не будзе дазволена расхістваць сітуацыю ў рэгіёне і рэалізаваць сцэнарый каляровых рэвалюцый


Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ па сітуацыі ў Казахстане.
У самым пачатку свайго выступлення расійскі лідар падкрэсліў важнасць сённяшняй сесіі і звярнуў увагу на актуальнасць абмяркоўваемай тэматыкі для ўсіх краін АДКБ: "Гэта датычыцца ўсіх нас, я абсалютна згодны з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам".

"Мы разумеем, што падзеі ў Казахстане - не першая і далёка не апошняя спроба ўмяшання звонку ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў. Я тут згодны з Аляксандрам Рыгоравічам (Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.). І прынятыя па лініі АДКБ меры выразна паказалі, што мы не дазволім расхістваць сітуацыю ў сябе дома і не дадзім рэалізаваць сцэнарый так званых каляровых рэвалюцый", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Паводле яго слоў, шляхам выкарыстання інтэрнэт-камунікацый, сацыяльных сетак прадаўжаюцца спробы ўцягнення грамадзян у пратэсныя акцыі, якія папярэднічаюць нападзенню тэрарыстаў. Гэта цалкам відавочна паказала храналогія падзей у Казахстане.

"Больш таго, пэўныя сілы не цураюцца выкарыстоўваць кіберпрастору і сацсеткі ў рэкрутаванні экстрэмістаў і тэрарыстаў, стварэнні спячых ячэек баевікоў. У сувязі з гэтым лічу мэтазгодным даручыць камітэту сакратароў Савета бяспекі АДКБ у рамках профільных рабочых груп па пытаннях інфармацыйнай бяспекі і па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам прадставіць прапановы па сумесным процідзеянні спробам дэструктыўнага знешняга ўмяшання ў зоне адказнасці АДКБ", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

"Галоўнае, каб трагічныя падзеі, якія перажывае сёння брацкая нам краіна, Казахстан, у далейшым не засталі нас неспадзеўкі і каб мы былі цалкам адмабілізаваны і гатовы даць адпор любым правакацыям", - падкрэсліў расійскі лідар.

10 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.01.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:79
 
Ключевые слова:
Интернет Казахстан Цветные революции Терроризм Беспорядки ОДКБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме