https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па справе аб зверствах польскіх сілавікоў на граніцы пацярпелымі прызнаны 140 чалавек


Такая інфармацыя апублікавана ў газеце "СБ. Беларусь сегодня".
Па крымінальнай справе аб зверствах польскіх сілавікоў на граніцы пацярпелымі прызнаны 140 чалавек. Матэрыялы будуць накіраваны для прававой ацэнкі ва ўсе міжнародныя арганізацыі, уключаючы ААН, Савет Еўропы. 

Следчы камітэт Беларусі 17 лістапада ўзбудзіў крымінальную справу па арт. 128 КК "Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва". "У пяці тамах справы сабраны факты за перыяд з 8 па 16 лістапада: аб дэпартацыі, катаваннях і актах жорсткасці ў адносінах да людзей, якія спрабуюць трапіць у Германію", - паведамляе выданне.

Як адзначыў начальнік упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства СК Канстанцін Бяспаленкаў, "задакументавана і тое, як польскія сілавікі ўстанаўлівалі дадатковыя загароды, ваенізаваныя ўзброеныя патрулі і ачапленні, выкарыстоўвалі авіяцыйную тэхніку ў непасрэднай блізкасці ад размешчаных у лагеры на беларускай зямлі і нейтральнай паласе каля граніцы з Польшчай бежанцаў, якія, што было відавочна, з`яўляюцца няўзброенымі грамадзянскімі людзьмі і публічна заяўляюць аб сваіх статусе, мэтах і маршруце ў Германію, - аб чым палякам дакладна вядома".

У матэрыялах крымінальнай справы знайшоў адлюстраванне і факт прымянення 16 лістапада польскімі сілавікамі хімічных рэчываў на граніцы.

"Па ўзятых падчас аглядаў кантэйнерах святлошумавых гранат, фрагментах грунту, узорах расліннасці, верхнім адзенні, тэхніцы журналістаў і дзіцячай калысцы праводзіліся экспертызы. Выяўлены моцнадзейныя атрутныя хімічныя рэчывы таксічнага і раздражняльнага дзеяння. Гэта дэльтаметрын, якім труцяць насякомых, капсаіцын - бясколернае крышталічнае рэчыва з пякучым смакам, камфара - бясколерныя лёгкавыпарныя крышталі з характэрным пахам, небяспечныя для чалавека пры пераральным прымяненні. Не менш як у 30 пацярпелых хімікаты выклікалі цялесныя пашкоджанні - апёкі, атручэнні і г.д.", - паведамляе выданне.

Канстанцін Бяспаленкаў прывёў прыклады і іншых здарэнняў. Зафіксаваны факт неаказання медыцынскай дапамогі і выдварэння 29 кастрычніка з тэрыторыі Польшчы ў раёне пагранзаставы "Токары" Камянецкага раёна трох грамадзян Сірыі, якія маюць пасведчанне на права жыхарства ў ФРГ, а таксама яшчэ трох грамадзян Ірака, адзін з іх нёс на руках цела свайго брата: чалавек з цукровым дыябетам памёр з-за адмовы польскіх паліцэйскіх прадаставіць інсулін.

Яшчэ адзін грамадзянін Ірака таксама быў на польскай тэрыторыі, калі ў яго перасталі працаваць ногі. Ён прасіў пагранічнікаў дапамагчы, не даць яму памерці. Але яны выкінулі чалавека са сваёй краіны. 24 кастрычніка мужчына памёр з-за пераахаладжэння. Цела іракца знайшлі ў прыграніччы каля вёскі Падліпкі Гродзенскага раёна.

Усяго ж сярод дапытаных пацярпелых 130 грамадзян Ірака - 28 жанчын, 22 дзіцяці, у тым ліку 17 малалетніх дзяцей. Ёсць пацярпелыя з Сірыі, Егіпта і іншых краін. Акрамя таго, пацярпелі чацвёра беларускіх і замежных журналістаў, беларускія пагранічнікі.

Расследаванне прадаўжаецца, адзначыў Канстанцін Бяспаленкаў. Кожны факт учынення злачынных дзеянняў службовых асоб Польшчы, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, фіксуецца, дакументуецца. Прымаюцца меры па ідэнтыфікацыі кожнай службовай асобы, якая ўчыніла злачынства ў адносінах да безабаронных людзей.

28 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:59
 
Ключевые слова:
Преступления против человечности Польша Граница Криминал Беженцы Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме