https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да гэтага часу не было ніякай рэакцыі міжнародных структур і праваабарончых арганізацый на інтэрв’ю польскага вайскоўца Эміля Чэчкі беларускім СМІ


Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Маркевіч
«Нас уражвае маўчанне структур АБСЕ, яго Парламенцкай асамблеі. Ёсць Савет дзяржаў Балтыйскага мора, структуры ААН, якія займаюцца правамі чалавека. І тут іх актыўная роля павінна быць. Плюс нейкія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі павінны падключацца і правяраць гэтыя факты», — сказаў Аляксандр Маркевіч.

Парламентарый адзначыў, што названыя польскім ваеннаслужачым факты сведчаць аб чалавеканенавісніцкіх дзеяннях, прамых фактах забойстваў грамадзян — як бежанцаў, так і прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый. «І яны маюць патрэбу ў дасканалай праверцы. Гэта вельмі сур’ёзны момант, на які неабходна звярнуць увагу. Наш парламент будзе акцэнтаваць на гэтым увагу, — дадаў ён. — Але і мы не забываем, што нашай краінай узбуджаны крымінальныя справы па фактах прымянення спецыяльных сродкаў, святлошумавых гранат з боку Польшчы па бежанцах, якія знаходзяцца на нашай тэрыторыі. Гэтыя справы расследуюцца, рыхтуюцца дакументы для накіравання ў міжнародныя структуры».

Звязда, 18 снежня 2021
 
Дата публикации:18.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:108
 
Ключевые слова:
Права человека Польша Emil Czeczko
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме