https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ААН: з пачатку 2021 года ў свеце загінулі больш за 4,4 тыс. мігрантаў


Больш за 4,4 тыс. мігрантаў загінулі з пачатку 2021 года пры спробе дабрацца да краін, дзе яны збіраліся пачаць новае жыццё, паведамляе Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ).
У МАМ адзначылі, што з 2014 года ў свеце зарэгістравана больш за 45,4 тыс. выпадкаў гібелі мігрантаў.

У арганізацыі звярнулі ўвагу на той факт, што ў гэтым годзе смяротнасць вышэй, чым у мінулым, калі загінулі па меншай меры 4236 мігрантаў. На Еўропу ў 2021 годзе прыпадае 2720 выпадкаў смерці — гэта самы высокі паказчык з 2018 года. Спроба дабрацца да еўрапейскіх краін праз Міжземнае мора забрала ў гэтым годзе 1315 жыццяў, маршрут з Афрыкі на Канарскія выспы — 937, дарога з Турцыі ў Грэцыю — 41. У Амерыцы з пачатку года загінуў 1121 мігрант, што таксама перавысіла колькасць смерцяў за мінулы год.

«Масавыя трагедыі, звязаныя з міграцыяй, усё больш ператвараюцца ў штодзённую з’яву», — з трывогай канстатавалі ў МАМ, каментуючы гэтыя лічбы. Там заклікалі дзяржавы «выпрацаваць палітыку і практыку, накіраваную на зніжэнне рызыкі, якому вымушаныя падвяргацца многія людзі» на міграцыйных маршрутах.

Звязда, 13 снежня 2021
 
Дата публикации:13.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Беженцы Статистика Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме