https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ЗША колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам перавысіла 50 млн.


Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у ЗША дасягнула адзнакі ў 50,1 млн. Пра гэта сведчаць абноўленыя 13 снежня дадзеныя Універсітэта Джонса Хопкінса, які праводзіць падлікі на аснове звестак федэральных і мясцовых улад.
З пачатку пандэміі ў Злучаных Штатах зарэгістравана 50119574 выпадкі заражэння каранавірусам. Ад наступстваў захворвання ў краіне памерлі 798710 чалавек.

Са снежня ў ЗША штодня фіксуецца больш за 100 тыс. выпадкаў заражэння за суткі, гэта самы высокі паказчык за апошнія два месяцы. Рост захворвання стаў фіксавацца пасля святкавання ў краіне Дня падзякі (25 лістапада), калі мільёны амерыканцаў адправіліся на ўрачыстасці да сваіх сваякоў і знаёмых.

Усяго ў свеце, па дадзеных універсітэта, зафіксавана 270700000 выпадкаў інфіцыравання каранавірусам, ад наступстваў захворвання па ўсім свеце памерлі 5300000 чалавек. Злучаныя Штаты працягваюць займаць першае месца сярод краіна па гэтых двух паказчыках.

Звязда, 14 снежня 2021
 
Дата публикации:14.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме