https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшча перашкаджае сістэмнаму рашэнню міграцыйнай праблемы


Такое меркаванне ў сваім Telegram-канале апублікаваў дырэктар Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі палітычны аналітык Юры Шаўцоў.
«Бежанцы часткай ідуць праз мяжу, часткай сядзяць у вялікім лагеры або ў гасцініцах, часткай тыя, хто грамадзяне Ірака, вяртаюцца дадому рэйсамі, аплачанымі, наколькі разумею, са знешніх крыніц. У асноўным, мяркуючы па ўсім, паспяхова паступова праходзяць праз Польшчу ў Германію. Калі браць агульную колькасць бежанцаў за час крызісу, то ў Ірак вярнулася недзе адсоткаў 10. Яшчэ адсоткаў 20 — у лагеры каля Гродна і ў гасцініцах. Астатнія — у асноўным ужо ў Германіі», — адзначыў эксперт.

Ён лічыць, што ў цяперашняй фазе міграцыйнага крызісу калідор праз Польшчу для бежанцаў аказаўся эфектыўным.

«Цяпер ідзе пераход крызісу ў новую стадыю. Яна стане зразумелай, хутчэй за ўсё, у студзені. Па сутнасці, кампраміснае рашэнне цяперашняй фазы заключаецца ў тым, каб асноўная частка бежанцаў паспяхова прайшла ў Старую Еўропу. Невялікая частка вярнулася і, можа быць, працягне вяртацца ў Ірак. У гэтым „кампрамісе“ вельмі дзіўная пазіцыя Польшчы: яна перашкаджае сістэмнаму вырашэнню міграцыйнай праблемы, — упэўнены Юрый Шаўцоў. — Сістэмнае рашэнне заключаецца ў відавочнай дамоўленасці па аднаўленні супрацоўніцтва па прадухіленні нелегальнай міграцыі праз Беларусь. Прыкладна так, як гэта зроблена ў ЕС з Турцыяй і некаторымі іншымі краінамі ля ягоных меж».

Палітолаг не выключае, што ў любы момант на Польшчу можа пайсці новая хваля бежанцаў, якая, мяркуючы па ўсім, пройдзе праз гэтую краіну гэтак жа паспяхова, як прайшла сёлетняя.

«І з усё тым жа польскім жорсткім спектаклем на мяжы па барацьбе з ёю. Новая хваля можа прыйсці адкуль заўгодна. Цяпер найбольш верагодным выглядае Афганістан. Польшча запраграмавала з’яўленне новай хвалі нелегальнай міграцыі. Нескладана меркаваць адну з задач Польшчы ў гэтай новай маючай адбыцца міграцыйнай хвале ціск на Брусель з мэтай атрымаць-такі заблакаваныя цяпер ёй у ЕС датацыі. А таксама — блакаваць узмацненне ў ЕС значэння цэнтральных органаў кіравання і Старой Еўропы ў цэлым. Вакол дат і падзей на гэтым шляху можна будаваць адну з ліній прагнозу новай хвалі міграцыйнага крызісу", — Рэзюмаваў Юрый Шаўцоў.

Звязда, 5 снежня 2021
 
Дата публикации:05.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:142
 
Ключевые слова:
Польша Евросоюз Беженцы Граница Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме