https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі не будзе на баку "нацыяналістычнага запалу" ва Украіне


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў 30 лістапада ў інтэрв`ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву.
"Я ніколі не буду на баку таго нацыяналістычнага запалу, які сёння адбываецца ва Украіне. Я буду рабіць усё для таго, каб Украіна стала нашай. Яна наша Украіна. Там народ наш. Гэта не эмоцыі. Гэта мае цвёрдыя перакананні", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Таму, калі Расія апынецца перад агрэсіяй з боку Украіны, мы ў цеснай звязцы юрыдычна, эканамічна, палітычна будзем з Расіяй. Юрыдычна - гэта галоўнае", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.



1 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Геополитика Украина Интервью
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме