https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бежанцам, якія знаходзяцца ў Беларусі, накіроўвалася з Украіны кантрабандная зброя


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, кантрабандную зброю з Украіны перакідвалі ў Беларусь яшчэ і раней, пасля прэзідэнцкіх выбараў. Тады яе хацелі выкарыстоўваць непасрэдна для ўстаранення Прэзідэнта, тэрарыстычных актаў (напрыклад, была спынена атака на расійскі ваенны вузел сувязі ў Вілейцы) і нападзення на журналістаў.

Як расказаў кіраўнік дзяржавы, таксама быў зафіксаваны факт трафіка зброі з Данбаса праз расійскую граніцу ў Беларусь. "За два гады адзін выпадак, усё астатняе ішло праз украінскую граніцу. І пачалося гэта да бежанцаў. І мы паказвалі па тэлевізары ўжо гэтыя схроны, мы затрымалі людзей", - адзначыў ён.

Цяпер жа, заявіў Аляксандр Лукашэнка, разлік быў на тое, што бежанцы выкарыстаюць зброю ў адказ на дзеянні польскіх сілавікоў і гэта пакладзе пачатак канфлікту на граніцы.

"І малайцы КДБ: яны выявілі спробу перакінуць туды зброю, калі толькі задумвалі, і мы пачалі ахоўваць гэты лагер, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Я павінен сказаць, што даўно ўжо сутыкненне адбылося б на граніцы з Літвой і Польшчай. Таму нам даводзіцца ахоўваць гэты лагер ад пранікнення зброі, якая ідзе з зоны баявых дзеянняў, з Украіны, праз украінскую граніцу туды, на тэрыторыю Беларусі".

1 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:99
 
Ключевые слова:
Оружие Контрабанда Провокации Беженцы Нелегальная миграция Национальная безопасность Интервью
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме