https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Агрэсіўнасць не мае апраўданняў


Такую ацэнку дзеянням польскіх сілавікоў на беларуска-польскай граніцы даў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч.
"Як іх можна ацаніць? Агрэсіўнасць не мае апраўданняў", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Паводле яго слоў, Беларусь не магла зрабіць інакш, як працягнуць руку дапамогі бежанцам. "Зразумела, мы праявілі міралюбнасць і гуманнасць. Вы бачылі, што нашы людзі абагрэлі, накармілі бежанцаў і ў прынцыпе паставіліся да іх па-чалавечы, вельмі гуманна. Зрэшты, гэта нядзіўна, таму што такі беларускі народ", - адзначыў віцэ-спікер.

Сёння Валерый Міцкевіч прымае ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы нацыянальнай бяспекі", якая праходзіць у Мінску. Мерапрыемства праводзіцца Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Беларусі, Следчым камітэтам і Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта. Канферэнцыя накіравана на прыцягненне экспертнай і навуковай супольнасці да работы па ўдасканаленні канцэптуальных асноў у сферы нацыянальнай бяспекі.

"Сёння якраз мы будзем абмяркоўваць асноўныя напрамкі ўдасканалення канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Нацыянальная бяспека ўключае вельмі шмат кампанентаў. Я думаю, гэтыя праблемы мы таксама будзем абмяркоўваць, як на іх рэагаваць, як удасканальваць нашу сістэму, у тым ліку і заканадаўчую", - дадаў віцэ-спікер.

19 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Граница Польша Беженцы Права человека Нелегальная миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме