https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фармаваннем ініцыятыву BYPOL і мабілізацыйны план "Перамога"


Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі.
Сілавікі нагадалі, што дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў экстрэмісцкага фармавання, а таксама яго ўдзельнікаў караюцца пазбаўленнем волі да 7 гадоў.

Таксама зазначаецца, што пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, абноўлены.

Спіс "экстрэмістаў" МУС абнаўляе рэгулярна, зараз у ім 11 каналаў.

Чым пагражае падпіска на экстрэмістаў?

Пра тое, што падпіска на экстрэмісцкія Telegram-каналы з`яўляецца крымінальна каральнай у Беларусі, раней заяўляла кіраўнік рэспубліканскай камісіі па барацьбе з экстрэмізмам і рэабілітацыяй нацызму, экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, "падпіска на названыя рэсурсы з`яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў, у тым ліку ператрусу, і дачы прававой ацэнкі кожнаму падпісчыку". У прыватнасці, паведамлялася, што падпісчыкі гэтых каналаў будуць прыцягвацца да адказнасці па артыкуле 361-1 КК, як удзельнікі экстрэмісцкага фармавання. Санкцыі яе прадугледжваюць да 7 год пазбаўлення волі.

Абнаўленне заканадаўства

У Беларусі ў 2021 годзе абноўлена заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам. У прыватнасці, у адпаведнасці з дадзеным законам, Генпракуратура і КДБ атрымалі права патрабаваць праз суд прызнання пэўных структур тэрарыстычнымі.

Акрамя гэтага, упершыню грамадзяне Беларусі трапілі ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму, які вядзе КДБ Беларусі.
Пералік знаходзіцца ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце КДБ.

Усе новыя грамадзяне рэспублікі, унесеныя ў яго, абвінавачваюцца па арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму).

Мінск, 8 лістапада 2021
Sputnik
 
Дата публикации:08.11.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:377
 
Ключевые слова:
Терроризм Национальная безопасность Интернет Соцсети Экстремизм Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме