https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Гэта нейкая трэніроўка або шантаж". Аляксандр Лукашэнка аб вайне з мігрантамі на граніцы Польшчы


Прэзідэнт Беларусі ў інтэрв`ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса "Национальная оборона" ваеннаму эксперту Ігару Каротчанку пракаментаваў сітуацыю з мігрантамі на граніцы Беларусі з Еўрасаюзам.
"У сучасным свеце брацца за зброю - гэта да смерці падобна, гэта самагубства, згадзіцеся. І тым больш тут, у цэнтры Еўропы. І тым больш з Беларуссю. Тут жа заўсёды на гэтым кавалку зямлі ў цэнтры ўсе войны разгортваліся, адсюль усё пачыналася. Што, гісторыя нічому не вучыць?" - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

"Змагацца сёння супраць мігрантаў "Леапардамі" (танкамі.)? Вы мне прабачце. Мы з вамі, людзі ваенныя, разумеем, што такое сёння весці вайну з гэтымі няшчаснымі людзьмі на граніцы Польшчы, дапусцім, з Беларуссю і выстаўляць калоны танкаў. Зразумела, што гэта нейкая трэніроўка або шантаж", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь гэтаму спакойна процістаіць: "Мы не задзіраемся, як некаторыя ў Расіі пішуць і нашы збеглыя там з імі. Таму што мы ведаем, што калі, не дай бог, мы дапусцім якую-небудзь памылку, то гэта адразу ж уцягне ў гэты вір Расію. А гэта буйнейшая ядзерная дзяржава. Я не вар`ят. Я выдатна разумею, да чаго гэта можа прывесці. Таму ніякага тут няма гераізму - "схапіў аўтамат і пайшоў на польскую граніцу" (дарэчы, дзе я служыў у свой час пагранічнікам) - не, ні ў якім разе. Мы разумеем, мы ведаем сваё месца. Але мы на калені не станем".



9 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.11.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Евросоюз Граница Беженцы Нелегальная миграция Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме