https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Латвіі для аказання дапамогі бальніцам прыцягнулі армію


У Латвіі салдаты Нацыянальных узброеных сіл 4 лістапада пачалі аказваць падтрымку бальніцам у Рызе, паведамляе Delfi са спасылкай на Міністэрства абароны краіны.
Ваеннаслужачыя будуць дапамагаць персаналу бальніцы пераносіць пацыентаў на ложкі, транспартаваць іх для праходжання абследаванняў, абслугоўваць і падключаць медыцынскія кіслародныя балоны, раздаваць ежу, а таксама выконваць іншыя гаспадарчыя работы.

Нацыянальныя ўзброеныя сілы таксама прадаставілі неабходны персанал для аказання падтрымкі ў арганізацыі працэсу вакцынацыі супраць COVID-19 ва ўсіх рэгіёнах Латвіі.

Яшчэ з вясны абаронная галіна падключылася да мерапрыемстваў па стрымліванні COVID-19 і пераадоленні крызісу па ўсёй Латвіі.

Цэнтр дзяржаўнай абароны ваенных аб`ектаў і закупак узяў на сябе абавязак па цэнтралізаванай закупцы сродкаў індывідуальнай аховы і дэзынфекцыі, у той час як узброеныя сілы былі задзейнічаны ў забеспячэнні неабходнай лагістычнай падтрымкі.

4 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Латвия Коронавирус Эпидемия Здравоохранение Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме