https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узбекістан накрыла пясчаная бура: звыш 1000 чалавек шпіталізаваны


Узбекістан у ноч з 4 на 5 лістапада накрыла пясчаная бура, з-за чаго дапушчальная канцэнтрацыя пылу ў паветры была перавышана ў 30 разоў. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Узгідрамета Муніса Асілхаджаева.
"У рэспубліцы назіраецца вельмі рэдкая прыродная з`ява - пыльна-пясчаная бура, што выклікала канцэнтрацыю пылу ў паветры спачатку ў 30 разоў большую за норму, цяпер канцэнтрацыя перавышае норму ў 10 разоў", - сказала прадстаўнік Узгідрамета.

Паводле яе дадзеных, самая моцная ў рэспубліцы запыленасць паветра назіраецца ў Ташкенце. Мінулай ноччу бачнасць у горадзе знізілася да 200 метраў, і на гэты час сітуацыя палепшылася толькі нязначна.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Узбекістана, запыленасць паветра выклікала моцны рост алергічных захворванняў. Толькі за мінулы дзень па гэтай прычыне зафіксавана звыш 1000 выпадкаў шпіталізацыі грамадзян, а таксама зарэгістраваны некалькі тысяч зваротаў у лячэбныя ўстановы.

Гідраметэаролагі прагназуюць, што анамальная прыродная з`ява прадоўжыцца некалькі сутак.

5 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Узбекистан Природный катаклизм Песчаная буря
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме