https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нагнятанне сітуацыі вакол Беларусі з-за наплыву нелегальных мігрантаў у Еўропу прадоўжыцца, але параўноўваць падзеі з міграцыйным крызісам 2015 года нельга


Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЕС Уладзімір Чыжоў.
"Такія параўнанні поўнасцю неапраўданыя, і справа не толькі ў колькасці. Як вядома, у 2015 годзе ў Еўропу прыбылі прыкладна 1,5 млн мігрантаў. У 2015 годзе пазіцыя многіх краін ЕС, у першую чаргу Германіі, заключалася ў прынцыпе "мы рады бачыць усіх" - Everybody`s welcome. І гэта паслужыла магутным фактарам прыцягнення. Цяпер мы нічога такога не бачым. Усе, наадварот, спрабуюць ад мігрантаў адгарадзіцца", - заявіў Уладзімір Чыжоў, адказваючы на пытанне аб паралелях цяперашняга прытоку мігрантаў.

У сувязі з гэтым Уладзімір Чыжоў успомніў словы былога старшыні ЕК Жан-Клода Юнкера, які заявіў, што Еўрасаюз не займаецца будаўніцтвам сцен, а мастоў.

"Што мы бачым цяпер? Узводзяцца сцены - на граніцы Літвы і Беларусі, Харватыі і Босніі. Мігрантаў спыняюць усялякімі спосабамі, аж да адкрыта нецывілізаваных", - заявіў пастаянны прадстаўнік РФ на палях Еўразійскага эканамічнага форуму ў Вероне.

Ён таксама адзначыў, што знаходзяцца людзі, якія абвінавачваюць у цяперашнім міграцыйным крызісе Расію. "Гэты няхітры лагічны ланцуг выбудоўваецца імгненна - "усе беды ад Расіі". Нагнятанне супраць Беларусі будзе прадаўжацца", - лічыць Уладзімір Чыжоў.

29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.10.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Евросоюз Нелегальная миграция Беженцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме