https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрасаюз увядзе чарговыя санкцыі супраць Беларусі з-за мігрантаў


Дадзенае рашэнне было прынята лідэрамі ЕС на саміце, які адбыўся ў пятніцу.
Еўрапейскі саюз увядзе чарговы пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі на мяжы ЕС, гаворыцца ў агучаных высновах па выніках еўрапейскай сустрэчы ў вярхах.

Лідэры ЕС на саміце, які прайшоў у пятніцу 22 кастрычніка, пацвердзілі гатоўнасць прыняць персанальныя санкцыі супраць Беларусі.

"ЕС у адпаведнасці са сваім паступовым падыходам працягне процідзейнічаць гібрыднай атацы, ініцыяванай беларускім рэжымам, у тым ліку шляхам прыняцця далейшых санкцый супраць асоб і арганізацый (якія маюць дачыненне да міграцыйны крызісу на мяжы ЕС і Беларусі)", - гаворыцца ў дакуменце.

У заяве адзначаецца, што Еўрасаюз не прымае спробы трэціх краін выкарыстоўваць нелегальных мігрантаў у сваіх палітычных мэтах.

Сітуацыя з мігрантамі

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка вясной заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток бежанцаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".

У апошнія тыдні беларускія памежнікі неаднаразова казалі пра гвалтоўныя выдварэнні мігрантаў Літвой, Латвіяй і Польшчай назад у Беларусь.

Пра намер будаваць на сваіх межах загароды з калючага дроту з-за сітуацыі з мігрантамі, акрамя Польшчы, раней заявілі і іншыя суседнія з Беларуссю краіны. У планах літоўскіх уладаў - плот працягласцю 500 кіламетраў уздоўж беларускага ўчастка мяжы, а ўлады Латвіі маюць намер пабудаваць агароджу даўжынёй 37 кіламетраў. У пачатку кастрычніка стала вядома, што Украіна мае намер выдаткаваць 640 мільёнаў долараў на плот з Беларуссю і Расіяй.

Мінск, 22 кастрычніка 2021
Sputnik
 
Дата публикации:22.10.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:94
 
Ключевые слова:
Евросоюз Граница Нелегальная миграция Беженцы Забор Литва Латвия Польша Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме