https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польскія пагранічнікі збілі і перацягнулі праз граніцу траіх грамадзян Сірыі


Аб гэтым паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
У суботу 2 кастрычніка на лініі беларуска-польскай граніцы беларускія пагранічнікі знайшлі траіх бежанцаў. Двое з іх былі ў стане непрытомнасці. На сумежным баку ў гэты ж час знаходзіліся прадстаўнікі пагранічнай варты Польшчы, яны проста назіралі, не спрабуючы аказаць дапамогу людзям, якія знаходзяцца на мяжы смерці. Таксама на польскай кантрольна-следавой паласе выразна бачны сляды валачэння, што непасрэдна ўказвае на насільнае перамяшчэнне бежанцаў пагранічнікамі сумежнай дзяржавы.

У час размовы з беларускімі пагранічнікамі замежны грамадзянін расказаў, што ўсе яны з`яўляюцца грамадзянамі Сірыі. Польскія сілавікі затрымалі іх на тэрыторыі Польшчы, а потым сілай даставілі да беларускай граніцы, нягледзячы на просьбы аб прадастаўленні прыстанішча. Ужо знаходзячыся на лініі граніцы, польскія сілавікі іх збілі, паколькі замежныя грамадзяне адмаўляліся перасякаць граніцу ў Беларусь.

З прычыны крытычнага стану здароўя бежанцаў на месца выклікана хуткая медыцынская дапамога, усе замежныя грамадзяне дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Цяпер іх жыццю нішто не пагражае.

"Аператыўныя дзеянні беларускіх пагранічнікаў далі магчымасць не дапусціць новых ахвяр процізаконных і нечалавечых метадаў польскіх сілавікоў", - рэзюмавалі ў ДПК.

4 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:122
 
Ключевые слова:
Польша Права человека Беженцы Нелегальная миграция Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме