https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расіі больш за 92 працэнты шпіталізаваных з COVID-19 не прышчэплены


Міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка заявіў, што большасць пацыентаў, шпіталізаваных з каранавірусам, не зрабілі прышчэпку.
"Больш за 92 працэнты паступаючых пацыентаў у кавідныя шпіталі - гэта пацыенты невакцынаваныя", - сказаў ён.

Міхаіл Мурашка таксама адзначыў, што прайшоўшыя вакцынацыю людзі не трапляюць у рэанімацыю і, як правіла, хвароба ў іх праходзіць у лёгкай форме.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Расіі падкрэсліў, што калі раней гаварылася аб тым, што каранавірусная інфекцыя найбольш небяспечная для асоб старэйшых за 60 гадоў, то сёння ў групу рызыкі таксама трапляе моладзь і цяжарныя жанчыны. "Таму самы прамы і хуткі шлях менавіта да абрыву распаўсюджвання інфекцыйнага працэсу, каб знізіць колькасць не толькі хворых, але і атрымаўшых цяжкія ўскладненні, колькасць памерлых, гэта, вядома ж, толькі вакцынацыя", - дадаў ён.

7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.09.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Коронавирус Россия Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме