https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знойдзена генетычная аснова схільнасці чалавека да каранавіруса


Даследаваўшы геномы амаль 50 тыс. людзей з каранавіруснай інфекцыяй, навукоўцы вылучылі 13 участкаў геному, якія ўплываюць на цяжар інфекцыі і верагоднасць захварэць ёю. Вынікі іх даследавання апублікаваў навуковы часопіс Nature.
Усяго такіх участкаў ДНК аказалася 13. Варыяцыі ў дзевяці з іх пераважна ўплывалі на цяжар хваробы, а мутацыі ў чатырох іншых участках ДНК у асноўным дапамагалі або перашкаджалі пранікненню віруса ў арганізм.

Сярод іх апынуліся многія ўжо вядомыя навукоўцам фактары рызыкі, у тым ліку варыяцыі ў генах ABO, SLC6A20, TYK2 і DPP9, якія асабліва моцна ўплываюць на верагоднасць з’яўлення і характар плыні інфекцыі. Іншыя гены апынулася размешчаны на яшчэ не вывучаных участках трэцяй і іншых храмасом, роля якіх у працы арганізма пакуль невядомая.

Навукоўцы спадзяюцца, што вызначыць усе гены, звязаныя з рызыкай ад COVID-19, атрымаецца ў далейшых даследаваннях. Дзякуючы гэтаму можна будзе распрацаваць новыя лекі і метады барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, падсумавалі даследнікі.

Звязда, 9 ліпеня 2021
 
Дата публикации:09.07.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:314
 
Ключевые слова:
Исследования Коронавирус Геном
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме