https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін абверг дачыненне расійскіх спецслужбаў да затрымання Пратасевіча


Расійскі прэзыдэнт расказаў, што Аляксандр Лукашэнка не планаваў аперацыю з самалётам у Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Расійскія спецслужбы не маюць ніякага дачынення да затрымання заснавальніка прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta Рамана Пратасевіча, заявіў напярэдадні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Пратасевіч быў затрыманы 23 траўня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Блогер накіроўваўся з Афін у Вільню самалётам кампаніі Ryanair. З-за паведамлення аб мініраванні лайнер здзейсніў экстраную пасадку ў беларускай сталіцы. Пры праверцы дакументаў Пратасевіч быў затрыманы, разам з ім - грамадзянка Расіі Сафія Сапега. Паведамленне пра бомбу на борце не пацвердзілася.

"Вядома, не, не ўдзельнічалі. НАТА у небяспецы, калі кіраўніцтва робіць такія заявы (пра датычнасць расійскіх спецслужбаў да затрымання Пратасевіча). Гэта значыць, што людзі не разумеюць, як такія працэсы могуць адбывацца", - сказаў Пуцін.

Пуцін падкрэсліў, што расійскія спецслужбы прымалі ўдзел у аперацыі па затрыманні ў Маскве змоўшчыкаў, якія планавалі дзяржпераварот і ліквідацыю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. "Але гэта было па запыце КДБ", - удакладніў прэзідэнт Расіі.

Па словах Пуціна, і беларускія ўлады не планавалі ніякіх аперацый па затрыманні Пратасевіча. Інфармацыя пра тое, што блогер на борце самалёта, з`явілася толькі пасля пасадкі яго ў самалёт.

Расійскі лідэр нагадаў пра інцыдэнт з пасадкай самалёта экс-прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса ў 2013 годзе ў Вене. "Хачу ўзгадаць, што самалёт аднаго з лідэраў дзяржаў (Маралеса) быў пасаджаны прымусова. Яму прапанавалі выйсці з самалёта, абшукалі, кіраўніка дзяржавы. Ніхто пра гэта не ўспамінае, як быццам гэтага і не было, але гэта было. І, дарэчы кажучы, было не адзін раз і не толькі з самалётам гэтага прэзідэнта", - сказаў Пуцін.

Аднак сітуацыя з Пратасевічам, звярнуў увагу Пуцін, чамусьці набыла такія формы. "Але зразумела чаму - таму што тое, што адбываецца ў Беларусі, - гэта не толькі прыцягвае ўвагу, а нашы шматлікія суседзі хочуць на гэта паўплываць", - адзначыў прэзідэнт.

"Гэта не значыць, што нельга заўважаць, але залазіць ва ўнутраныя справы не патрэбна", - падагульніў Пуцін. "Няхай ён робіць, што хоча - змагаецца з рэжымам Лукашэнкі..." - сказаў на заканчэнне расійскі прэзідэнт.

Мінск, 5 чэрвеня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:05.06.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Ryаnair Вынужденная посадка Авиаперевозки Евросоюз Роман Протасевич
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме