https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падаў у адстаўку для правядзення ў рэспубліцы датэрміновых парламенцкіх выбараў


Як заявіў палітык падчас паслання, якое транслявалася ў прамым эфіры ў Facebook, увесь гэты час ён працягне выконваць абавязкі прэм’ера.
«Паводле дамоўленасці з прэзідэнтам і палітычнымі сіламі, я сёння сыходжу ў адстаўку для правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў 20 чэрвеня. Парламент два разы запар не абярэ новага прэм’ера, пасля чаго заканадаўчы орган сілай закона распусціцца і будуць прызначаныя пазачарговыя выбары», — адзначыў ён.

Пры гэтым Нікол Пашынян сказаў, што, нягледзячы на ​​статус выконваючага абавязкі, будзе ў поўным аб’ёме выконваць абавязкі кіраўніка кабінета.

Нікол Пашынян заявіў, што будзе кандыдатам на пасаду кіраўніка армянскага Кабміна ад партыі «Грамадзянскі дагавор» на датэрміновых парламенцкіх выбарах. «Хачу падкрэсліць, што наша партыя „Грамадзянскі дагавор“ будзе ўдзельнічаць у датэрміновых выбарах. Я буду кандыдатам на пасаду прэм’ера. Калі народ вырашыць, што я павінен сысці з пасады прэм’ера, я выканаю яго волю, а калі захоча, каб я працягнуў працу на пасадзе прэм’ера, я таксама выканаю волю народа», — сказаў ён.

Звязда, 25 красавіка 2021
 
Дата публикации:25.04.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Армения Никол Пашинян Отставка Выборы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме