https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва Украіне падалі дакументы на рэгістрацыю расійскай вакцыны «Спадарожнік V»


Пра гэта паведамляе кіраўнік палітычнай рады ўкраінскай партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё» Віктар Медведчук.
Харкаўская фармацэўтычная кампанія «Биолек» падала ў органы ўлады Украіны дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі расійскай вакцыны ад коронавируса «Спадарожнік V» для яе вытворчасці на тэрыторыі краіны і вакцынацыі грамадзян. 

«30 снежня 2020 года харкаўская кампанія „Біялек“, якая з’яўляецца адным з лідараў фармацэўтычнай прамысловасці Украіны і якая мае дастатковыя вытворчыя магутнасці і кваліфікаваны персанал для вытворчасці вакцыны ад COVID-19, звярнулася ў Міністэрства аховы здароўя Украіны і Дзяржаўны экспертны цэнтр Міністэрства аховы здароўя з заявай аб дзяржаўнай рэгістрацыі медыцынскага прэпарата — вакцыны ад каранавіруса „Спадарожнік V“ для забеспячэння вакцынацыі ёю ўкраінскіх грамадзян», — распавёў Віктар Медвядчук. Ён удакладніў, што дакументы пададзеныя з мэтай як вытворчасці прэпарата, так і вакцынацыі грамадзян Украіны.

Арганізаваць вытворчасць расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V» ва Украіне можна за 3-6 месяцаў, заявіў Медвядчук.

Звязда, 2 студзеня 2021
 
Дата публикации:02.01.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:130
 
Ключевые слова:
Украина Коронавирус Вакцина Спутник V
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме