https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Расіі лічыць недапушчальным навязванне беларускаму народу рашэнняў звонку


Аб гэтым Уладзімір Пуцін паведаміў 10 лістапада на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у фармаце відэаканферэнцыі.
"Лічым недапушчальным, каб хто-небудзь звонку навязваў беларускаму народу тыя ці іншыя рашэнні. Трэба дазволіць беларускаму народу самому спакойна ва ўсім разабрацца і прыняць неабходныя рашэнні", - сказаў Уладзімір Пуцін.

На яго думку, тое ж самае ў поўнай меры адносіцца і да нядаўніх падзей у Кыргызстане і да разгортваемай унутрыпалітычнай барацьбы ў Малдове.

Прэзідэнт РФ лічыць, што спробы непасрэднага ўмяшання звонку ва ўнутраныя справы дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці ШАС, з`яўляюцца "непрыкрытым выклікам агульнай бяспецы".

"Размова ідзе аб грубым парушэнні суверэнітэту, імкненні ўнесці раскол у грамадстве, змяніць вектар развіцця дзяржавы, разарваць палітычныя, эканамічныя і гуманітарныя сувязі, якія стагоддзямі складваліся і ўжо склаліся. Пад такім ударам знешніх сіл апынулася і Беларусь, якая з`яўляецца наглядальнікам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - адзначыў Уладзімір Пуцін. Паводле яго ацэнкі, пасля праведзеных у краіне прэзідэнцкіх выбараў "беларускія сябры зведваюць беспрэцэдэнтны націск, процістаяць санкцыям і правакацыям, развязанай супраць іх інфармацыйнай і прапагандысцкай вайне".

У складзе ШАС - восем краін-удзельніц (Індыя, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан). Чатыры дзяржавы маюць статус наглядальніка (Афганістан, Беларусь, Іран, Манголія), шэсць краін - партнёраў па дыялогу (Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя, Шры-Ланка).

10 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.11.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:148
 
Ключевые слова:
ШОС Безопасность Суверенитет Выборы Цветные революции Гибридная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме