https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генеральны сакратар ААН заявіў, што канцэнтрацыя парніковых газаў у 2020 годзе дасягнула рэкорднага ўзроўню


Глабальнае пацяпленне не замарудзілася ў перыяд пандэміі, а канцэнтрацыя парніковых газаў у 2020 годзе дасягнула рэкорднага ўзроўню. Пра гэта заявіў у сераду генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, выступаючы на ​​прэзентацыі дакладу «Аб’яднаныя навукай», прысвечанага сітуацыі з кліматычнымі зменамі.
«Так, эканоміка запаволілася з-за COVID-19, але перагрэў нашай планеты не запаволіўся, — адзначыў ён. — Як паказвае даклад, канцэнтрацыя парніковых газаў дасягнула новага рэкорднага ўзроўню ў 2020 годзе».

Гутэрыш паведаміў, што ў апошні раз такая канцэнтрацыя, як мяркуецца, адзначалася «паміж 2,6 і 5,3 млн гадоў назад, у пліяцэнавую эпоху, калі на Паўднёвым полюсе раслі дрэвы, а ўзровень вады быў на дваццаць метраў вышэйшы».

«Пяць гадоў пасля заключэння Парыжскага пагаднення па клімаце стануць самым гарачым перыядам у гісторыі чалавецтва — сярэдняя тэмпература ў свеце на 1,1 градус вышэй за даіндустрыяльнагы ўзровень», — указаў генеральны сакратар ААН.

Па дадзеных дакладу, гэта прыводзіць да імклівага раставання льдоў. «Апошнія дадзеныя толькі па Грэнландыі паказваюць, што яна губляе 278 млрд тон лёду кожны год — гэта больш за 110 млн алімпійскіх басейнаў», — дадаў Гутэрыш.

Звязда, 9 верасня 2020
 
Дата публикации:09.09.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:270
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Парниковые газы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме