https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэкордную колькасць заражэнняў каранавірусам за суткі зафіксавалі ў Аргенціне


Аргенцінскія медыкі за суткі выявілі 12 026 выпадкаў інфіцыявання каранавірусам, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам прыросту ў краіне з пачатку пандэміі.
Як паведаміла ў чацвер міністэрства аховы здароўя паўднёваамерыканскай рэспублікі, агульная колькасць заражаных дасягнула 451 198. Раней у краіне не выяўлялі больш за 11 717 хворых у дзень.

Больш за ўсё новых выпадкаў было зафіксавана ў правінцыі Буэнас-Айрэс — 6990. За ёй ідзе сталіца, дзе выяўлена 1411 выпадкаў. За мінулыя суткі была пацверджана смерць 245 пацыентаў з каранавірусам, агульная колькасць смяротных выпадкаў дасягнула 9361. Да гэтага моманту выздаравеў 322 461 заражаны.

У сераду ў інтэрв’ю тэлеканалу Todo Noticias прэзідэнт краіны Альберта Фернандэс не выключыў, што ўлады могуць зноў узмацніць каранцінныя меры.

3 сакавіка аргенцінскія ўлады пацвердзілі першы ў краіне выпадак інфіцыравання каранавірусам. З 20 сакавіка ў Аргенціне быў уведзены каранцін. 28 жніўня дзеянне абмежаванняў было прадоўжана да 20 верасня.

Звязда, 4 верасня 2020
 
Дата публикации:04.09.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Аргентина Коронавирус Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме