https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заявы кіраўніка МЗС Украіны аб гатоўнасці да перагаворнага працэсу з РФ, заклікаў дачакацца далейшых растлумачэнняў ад украінскага боку


Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Раней, як паведамляла агенцтва Reuters, кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства Дзмітрый Кулеба заявіў міністру замежных спраў Кітая Ван І падчас перагавораў у кітайскім горадзе Гуанчжоу 24 ліпеня, што Кіеў адкрыты для перагавораў з Расіяй. Ван І ўказаў, што Пекін выступае за палітычнае вырашэнне і ўрэгуляванне шляхам перагавораў.

Заява кіраўніка МЗС Украіны Дзмітрыя Кулебы аб гатоўнасці да перагаворнага працэсу з Расійскай Федэрацыяй ідзе ва ўнісон з пазіцыяй Крамля, аднак трэба дачакацца далейшых растлумачэнняў, падкрэсліў Пяскоў.

"Мы з вамі сапраўды ведаем з паведамленняў з Пекіна, што на сустрэчы са спадаром Ван І была зроблена такая заява. Сам па сабе пасыл, можна сказаць, ва ўнісон з нашай пазіцыяй. Вы ведаеце, што расійскі бок ніколі не адмаўляўся ад перагавораў, заўсёды захоўваў сваю адкрытасць да перагаворнага працэсу, ну і тут важны дэталі, якіх мы з вамі пакуль не ведаем. Таму дачакаемся, відаць, далейшых нейкіх растлумачэнняў", - адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Уладзімір Зяленскі ў час сустрэчы з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам П`етра Паралінам 23 ліпеня заявіў, што разумее неабходнасць завяршыць украінскі канфлікт як мага хутчэй, паведамляла выданне "Страна". У нядаўнім інтэрв`ю BBC Зяленскі таксама гаварыў, што ніхто не згодзіцца на ўзброены канфлікт, які будзе ісці яшчэ 10 гадоў або доўгія гады. Акрамя таго, ён згадваў пра магчымасць перагавораў з РФ, нягледзячы на дзеючы ва Украіне ўказ аб забароне такіх перагавораў. Згадваў ён і тое, што расійскія прадстаўнікі павінны ўдзельнічаць у другой так званай мірнай канферэнцыі па Украіне.

Афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава звяртала ўвагу, што галоўнымі перашкодамі з`яўляюцца заканадаўча замацаваная ўказам Зяленскага немагчымасць перагавораў з Пуціным, а таксама ўкраінскія ініцыятывы, якія сведчаць аб поўнай адарванасці афіцыйнага Кіева ад сучасных рэалій.

24 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
Украина Россия Переговоры Спецоперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме