https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць заражаных COVID-19 у Расіі перавысіла 476 тыс.


Аб гэтым паведамілі ў аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі.
Колькасць выяўленых за суткі выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі склала 8 985, усяго ў Расіі заразіліся 476 658 чалавек. 

Сімптомаў няма ў 3293 (36,6 працэнта) новых заражаных. Цяпер у РФ 239 999 актыўных выпадкаў.

Колькасць выпісаных за суткі пацыентаў, у якіх дыягнаставалі каранавірус, склала 3957, агульная колькасць выздаравеўшых у Расіі дасягнула 230 688. Згодна з данымі штаба, агульная колькасць выздаравеўшых складае 48,4 працэнта ад агульнай колькасці выпадкаў каранавіруса ў РФ.

Колькасць смяротных выпадкаў ад каранавіруснай інфекцыі павялічылася за суткі ў Расіі на 112 чалавек і складае 5971. Згодна з данымі штаба, гэта самы нізкі паказчык з 25 мая, калі было зарэгістравана 92 смяротныя выпадкі. Агульная колькасць памерлых з-за каранавіруса складае 1,2 працэнта ад усіх заражаных у Расіі.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце, згодна з данымі Reuters, перавысіла 7 млн, з моманту ўспышкі памерлі 403 тыс. чалавек. На першым месцы ў свеце па колькасці заражаных знаходзяцца ЗША (1,95 млн), на другім - Бразілія (685 тыс.), на трэцім - Расія (476 тыс.).

8 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Карантин Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме