https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць заражаных каранавірусам у свеце вырасла за суткі больш чым на 93 тыс.


Колькасць заражаных каранавірусам у свеце на раніцу 26 красавіка дасягнула 2 925 342 чалавек. Пандэмія ахапіла 185 краін.
Адпаведныя лічбы прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краін, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.

З пачатку пандэміі памерлі 203 325 пацыентаў, 839 638 ачунялі.

Найбольш пацярпелымі ад каранавіруса краінамі застаюцца ЗША (961 тыс.), Іспанія (223,8 тыс.), Італія (195,4 тыс.), Францыя (161,5 тыс.), Германія (156,5 тыс.) і Вялікабрытанія (148,4 тыс.).

Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі вырасла да 74,8 тыс. чалавек, 682 памерлі, больш за 6 тыс. ачунялі.

Ва Украіне зафіксавана 8125 выпадкаў захворвання на COVID-19. 301 чалавек памёр, 782 выздаравела.

Звязда, 26 красавіка 2020
 
Дата публикации:26.04.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:136
 
Ключевые слова:
Коронавирус Пандемия Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме