https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Саудаўская Аравія дамовіліся аб скарачэнні здабычы нафты тэрмінам на два гады


Віртуальная сустрэча краін ОПЕК+, якая зацягнулася на 10 гадзін з вечара чацвярга да самай раніцы пятніцы, завяршылася згодай большасці.
Галоўным чынам дамовіцца ўдалося Расіі і Саудаўскай Аравіі, якія знізяць здабычу нафты на 23 працэнты да аднолькавага ўзроўню - 8,5 млн бараляў у суткі.

Насуперак скепсісу аналітыкаў, Расія і Саудаўская Аравія на сустрэчы ў чацвер усё ж змаглі дамовіцца аб скарачэнні здабычы.

Буйнейшыя вытворцы нафты ў альянсе ўзгаднілі аднолькавы аб`ём зніжэння да адзінага ўзроўню здабычы. Згодна з праектам пагаднення, абедзве краіны скароцяць здабычу на 2,5 млн бараляў у суткі - да 8,5 млн бараляў. Пры гэтым за базавы ўзровень узяты 11 млн бараляў у суткі ў абодвух выпадках.

Усяго краіны альянсу ОПЕК+, як і чакалася, знізяць здабычу на 10 млн бараляў у суткі на працягу мая-чэрвеня. Затым з ліпеня па снежань уключна сумарны аб`ём скарачэння знізіцца да 8 млн бараляў у суткі, а са студзеня 2021 года да канца красавіка 2022 года - да 6 млн бараляў у суткі. Для ўсіх удзельнікаў (за выключэннем Расіі і Саудаўскай Аравіі) узровень адсячэння здабычы вызначаецца кастрычнікам 2018 года. Памер квот прапарцыянальны для ўсіх - 23 працэнты ад базавага ўзроўню.

Дамовіцца міністрам энергетыкі Расіі і Саудаўскай Аравіі ўдалося даволі хутка, прыкладна за дзве гадзіны. Папярэдняя сустрэча ОПЕК+ у Вене скончылася правалам, таму што міністр энергетыкі каралеўства прынц Абдэль Азіз бен Сальман не змог пераканаць свайго расійскага калегу Аляксандра Новака ўзмацніць скарачэнне здабычы пасля сакавіка да 3,2 млн бараляў у суткі. Сустрэча скончылася нічым, і пагадненне, якое рэгулявала 40 працэнтаў сусветнай здабычы на працягу трох з лішнім гадоў, скончылася 31 сакавіка.

Склікаць экстранную нараду ў пачатку красавіка прапанавала Саудаўская Аравія. Гэтаму папярэднічалі кансультацыі з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам, які быў незадаволены тым, як спад цэн нафты паўплываў на нафтавую галіну ЗША. Дарэчы, Эр-Рыяд, які старшынствуе ў гэтым годзе ў G20, заклікаў распаўсюдзіць скарачэнне здабычы не толькі на краіны ОПЕК+, але і на іншых буйных нафтаэкспарцёраў у "Вялікай дваццатцы", якімі з`яўляюцца ЗША, Канада і Бразілія.

На чацвёртай гадзіне перагавораў крыніца ТАСС паведаміла, што прадстаўнікі трох краін альянсу не згодны скарачаць вытворчасць нафты на прапанаваныя 23 працэнты. Сярод іх аказаліся Мексіка, якую на перагаворах прадстаўляла міністр энергетыкі Росіа Нале. Кіраўнік мексіканскага ведамства не адмаўляла неабходнасць зніжаць здабычу на 400 тыс. бараляў у суткі, але працівілася прапанаванаму ўзроўню адсячэння.

Згодна з планам ОПЕК+, Мексіцы прапаноўвалася знізіць здабычу ад узроўню 1,75 млн бараляў у суткі, аднак у IV квартале 2019 года паўночнаамерыканская краіна вырабляла 1,95 млн бараляў у суткі, гэта значыць на 200 тыс. больш. На ўгаворы Росіа Нале ўвогуле пайшло больш як чатыры гадзіны, што склала амаль палову часу ўсяго пасяджэння. Аднак кіраўнік мексіканскага ведамства патрабавала зрабіць для краіны выключэнне, альбо ў адваротным выпадку Мексіка пакіне пасяджэнне, што ў выніку Нале і зрабіла, не знайшоўшы разумення з боку калег-міністраў.

У падагульняючай заяве гаворыцца, што здзелка аб скарачэнні здабычы на ​​10 млн бараляў у суткі захоўвае сілу, але патрабуе ўзгаднення з Мексікай. Перагаворы будуць прадаўжацца ў рамках вэбінара краін G20.

10 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.04.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Нефть OPEC+
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме