У Маскве за суткі колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 павялічылася на 2026, да 26352.
Больш як палавіна новых выпадкаў заражэння ў краіне - гэта завозныя, удакладнілі ў расійскім аператыўным штабе па барацьбе з новай каранавіруснай інфекцыяй. Таксама ўдакладнілі, што колькасць выпадкаў смяротнага зыходу сярод пацыентаў з каранавірусам у РФ вырасла да 405, за суткі памерлі 44 чалавекі. Колькасць расіян, якія выздаравелі, узрасла да 3446.
Паводле даных на 20 красавіка, агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце перасягнула 2,4 млн, з моманту ўспышкі памерлі звыш 165 тыс. чалавек.
20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА