"Праз 48 гадзін наша краіна закрые граніцу для замежных грамадзян. МЗС папярэдзіць цяпер усе ўстановы, усе краіны аб тым, што граніца Украіны для замежных грамадзян на два тыдні будзе закрыта", - заявіў Аляксей Данілаў.
У той жа час украінцам раяць абмежаваць замежныя і турыстычныя паездкі. "Усе грамадзяне Украіне, якія сёння знаходзяцца за мяжой, будуць мець магчымасць вярнуцца ў краіну. Але тыя, хто знаходзіцца ў краінах, дзе сёння "бурліць" каранавірус, будуць праходзіць пэўныя працэдуры нагляду", - заявіў сакратар СНБА.
Сёння ва Украіне зарэгістравана першая смерць ад каранавіруса, памерла 71-гадовая жанчына з Жытомірскай вобласці. У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што жанчына была ў групе рызыкі.
13 сакавіка 2020, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ
13 сакавіка 2020, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ