Колькасць памерлых ад пнеўманіі, выкліканай новым вірусам 2019-nCoV, на тэрыторыі Кітая вырасла да 722.
Усяго, па дадзеных дзяржаўнага камітэта, на тэрыторыі рэгіёнаў Кітая было зарэгістравана 31 774 выпадкі захворвання на пнеўманію, з якіх 6 101 - цяжкі. Пры гэтым пацверджаны 34 546 выпадкаў заражэння інфекцыяй, а ў 27 657 чалавек наяўнасць каранавіруса новага тыпу падазраецца.
Суткі таму кітайскія ўлады паведамлялі аб 637 памерлых, 1540 ачунялых і сукупна 31 211 пацверджаных выпадках інфікавання.
Звязда, 8 лютага 2020