https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідары АДКБ зацвердзілі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі з 1 студзеня 2020 года


Аб гэтым заявіў выконваючы абавязкі генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, паведамляе ТАСС.
"Сёння кіраўнікі дзяржаў павіншавалі Станіслава Зася, прадстаўніка Беларусі, з назначэннем на гэту пасаду з 1 студзеня 2020 года", - сказаў Валерый Семерыкоў.

Ён растлумачыў, што рашэнне аб назначэнні Станіслава Зася прынята ў мэтах выканання рашэння Савета калектыўнай бяспекі ад 2015 года, дзе дакладна рэгламентавана назначэнне генеральных сакратароў на ратацыйнай аснове ў адпаведнасці з рускім алфавітам - была Арменія, а з 1 студзеня 2020 года чарга Беларусі. 

"Адпаведна, назначаны прадстаўнік Беларусі", - падкрэсліў Валерый Семерыкоў.

Вакансія генеральнага сакратара АДКБ адкрылася пасля таго, як Арменія ў лістападзе 2018 года датэрмінова адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава, які адпрацаваў на гэтай пазіцыі паўтара года з прадугледжаных статутам трох гадоў. 

Цяпер абавязкі генеральнага сакратара АДКБ выконвае Валерый Семерыкоў.

28 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
ОДКБ Генеральный секретарь Станислав Зась
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме