Ракетныя пускі адбыліся на выпрабавальным палігоне Акадэміі нацыянальнай абароны КНДР. За выпрабаваннямі асабіста назіраў Кім Чэн Ын, які выказаў вялікае задавальненне іх вынікамі.
Падрабязнасці аб тыпе і тэхнічных характарыстыках ракетнай устаноўкі не паведамляюцца. Пры гэтым, як адзначае Rodong Sinmun, навукоўцы абароннай прамысловасці КНДР распрацавалі беспрэцэдэнтную ў свеце магутную сістэму ўзбраення. Гэта ўжо трынаццаты ракетны пуск, ажыццёўлены ў краіне ў гэтым годзе.
29 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА