https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны сход Беларусі прыняў заяву аб неабходнасці спынення блакады ЗША супраць Кубы


Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі заяву аб неабходнасці спынення блакады ЗША супраць Кубы.
У заяве Нацыянальнага сходу вітаецца прыняцце на 79-й сесіі Генасамблеі ААН рэзалюцыі аб неабходнасці спынення эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, уведзенай ЗША супраць Кубы.

«Парламент Рэспублікі Беларусь паслядоўна выступае за адмену блакады Кубы і рашуча асуджае незаконную санкцыйную палітыку ў дачыненні да дружалюбнага кубінскага народа, якую мы расцэньваем як грубае парушэнне прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, сфармуляваных у Статуце ААН», — гаворыцца ў заяве. Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што блакада негатыўна ўплывае на развіццё краіны і парушае правы чалавека. Наступствы эканамічнай блакады Кубы таксама перашкаджаюць гандлёвым адносінам з трэцімі краінамі, парушаючы законнае права дзяржаў супрацоўнічаць з Гаванай у поўным аб’ёме.

Беларускія парламентарыі выказваюць салідарнасць з кубінскім народам і пацвярджаюць нацэленасць на садзейнічанне далейшаму ўмацаванню палітычных, эканамічных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба. Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь заклікае да поўнага і безумоўнага спынення блакады супраць Кубы і прыняцця міжнароднай супольнасцю дзейсных крокаў, якія забараняюць прымяненне аднабаковых прымусовых мер як неправамерных з пункту гледжання міжнароднага права.

Звязда, 14 снежня 2024
 
Дата публикации:14.12.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1
 
Ключевые слова:
Куба США Санкции Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме