https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Беларусь накіравалі сваіх назіральнікаў на вучэнні НАТА Trident Juncture 2018 ("Адзіны трызубец 2018")


Аб гэтым заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг 24 кастрычніка ў Бруселі на прэс-канферэнцыі перад пачаткам асноўнай палявой фазы вучэнняў у Нарвегіі.
Паўночнаатлантычны альянс вітае гэта, падкрэсліў Столтэнберг. "Мы запрасілі назіральнікаў усіх зацікаўленых краін, і мы вітаем той факт, што Расія і Беларусь прынялі гэта запрашэнне. Для краін НАТА вельмі важна заставацца транспарэнтнымі і прадказальнымі, таму мы запрасілі Расію назіраць за вучэннямі, выконваючы нашы абавязацельствы па Венскім дакуменце АБСЕ", — цытуе яго ТАСС.

Столтэнберг падкрэсліў, што раней на пасяджэнні савета Расія — НАТА бакі правялі ўзаемныя брыфінгі па вучэннях Trident Juncture 2018 і "Усход 2018" (прайшлі ў верасні ў Расіі).

Ён таксама выказаў упэўненасць, што расійскія вайскоўцы будуць маніторыць вучэнні з караблёў і самалётаў, знаходзячыся ў непасрэднай блізкасці ад зоны манеўраў. 

"Я чакаю, што рускія будуць там, на поўначы, і калі яны будуць дзейнічаць прафесійна, пазбягаючы небяспечных збліжэнняў і іншых сітуацый, я не лічу, што іх прысутнасць можа быць праблемай", — сказаў Столтэнберг.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:24.10.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
НАТО Военные учения Наблюдатели
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме