https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расеі прайшлі акцыі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту


У шэрагу расейскіх гарадоў адбыліся акцыі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту.
Гарадзкія ўлады Масквы далі дазвол на правядзеньне шэсьця і мітынгу. Узгодненая колькасьць удзельнікаў — 15 тысяч чалавек. Паводле незалежных назіральнікаў, на акцыю, арганізаваную камуністычнай партыяй, прыйшлі каля дзевяці тысяч чалавек. У маскоўскай паліцыі паведамілі пра шэсьць тысяч удзельнікаў.

Узгодненыя мітынгі прайшлі і ў іншых гарадах Расеі, а таксама ў анэксаваным Крыме.

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны плянаваў правесьці акцыю супраць пэнсійнай рэформы 9 верасьня. 27 жніўня Навальнага арыштавалі на 30 сутак у сувязі з ранейшай акцыяй пратэсту. Нягледзячы на арышт, Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсьці на акцыю.

Расейскія ўлады прапануюць павысіць пэнсійны ўзрост да 65 гадоў для мужчын і да 60 гадоў для жанчын. Цяпер гэты ўзрост адпаведна 60 і 55 годоў. Канчатковую вэрсію законапраекту ў сваім звароце прапанаваў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Паводле дадзеных сацыёлягаў, большасьць расейцаў выступае супраць гэтай ініцыятывы.

Радыё Свабода, 2 верасня 2018
 
Дата публикации:02.09.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:291
 
Ключевые слова:
Россия Пенсионная реформа Беспорядки Акция Москва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме