Прэс-сакратар паліцыі Руван Гунаскеара заявіў, што ўзрыў прагрымеў у горадзе Пугода. Падрабязнасці інцыдэнту пакуль невядомыя.
Між тым упраўленне грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі адклікала ўсе дазволы на выкарыстанне беспілотнікаў у краіне. Гэта рашэнне прынята ў сувязі з існуючай пагрозай тэрактаў.
21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў цэрквах у час велікодных службаў і атэлях. У выніку тэрактаў загінулі 359 чалавек, больш як 500 паранены. Сярод загінулых 39 іншаземцаў.
25 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
25 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА