Міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Авад бэн Ауф аб`явіў аб арышце Амара аль-Башыра, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Акрамя таго, было аб`яўлена аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўвядзенні надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы.
У сваім выступленні кіраўнік Мінабароны Судана заявіў, што армія бярэ ўладу ў краіне пад свой кантроль на два гады.
Таксама Авад бэн Ауф паведаміў аб закрыцці паветранай прасторы краіны на 24 гадзіны.
Раней з`явілася інфармацыя, што група ваенных ажыццявіла пераварот, адхіліўшы прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады. Армія і службы бяспекі размясцілі войскі вакол Міністэрства абароны і на галоўных дарогах і мастах у сталіцы краіны Хартуме.
11 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
11 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА