ІД не прадставіла доказаў свайго дачынення да тэрактаў 21 красавіка.
Раней міністр абароны Шры-Ланкі Руван Віевардэне выказаў меркаванне, што велікодныя тэракты былі адказам на нападзенні на мячэці ў новазеландскім Крайстчэрчы 15 сакавіка. "Папярэдняе расследаванне паказала - тое, што адбылося ў Шры-Ланцы, было ў адказ на нападзенне на мусульман у Крайстчэрчы", - сказаў Віевардэне на сённяшнім пасяджэнні парламента.
21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў цэрквах у час велікодных службаў і атэлях. У выніку загінуў 321 чалавек, больш як 500 паранены. У сувязі з тэрактамі арыштаваны 40 чалавек.
Расследуецца іх сувязь з міжнароднымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.
23 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Расследуецца іх сувязь з міжнароднымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.
23 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА