https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускую антарктычную станцыю добраўпарадкуюць для круглагадовай работы палярнікаў


Аб гэтым паведаміў 23-га студзеня старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.
"Завяршаецца стварэнне Беларускай антарктычнай станцыі. Думаю, што ў гэтым годзе мы поўнасцю завершым яе мантаж, гэта будзе пастаянна дзеючая станцыя. Мы зможам там знаходзіцца круглы год, а не сезонна", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Восенню 2018 года пачала работу 11-я беларуская антарктычная экспедыцыя. "Асваенне палярных тэрыторый па складанасці і па рэсурсах, мы лічым, прыраўноўваецца да дзейнасці ў галіне космасу", - адзначыў старшыня Прэзідыума НАН.

Паводле яго слоў, беларускія навукоўцы разам з прамысловымі прадпрыемствамі працуюць над стварэннем узораў беспілотнай тэхнікі, у тым ліку для выкарыстання ў сферы сельскай гаспадаркі.

"Інтэграл" наладзіў выпуск новых электронных кампанентаў для эксплуатацыі ў космасе, акадэмічныя арганізацыі распрацавалі новыя тэхналогіі апрацоўкі інфармацыі і вытворчасці матэрыялаў для прымянення ў галіне даследавання космасу.

Уладзімір Гусакоў нагадаў, што распрацоўкі беларускіх навукоўцаў выкарыстоўваюцца ў міжнародных касмічных праектах па вывучэнні Марса і Меркурыя.

Так, створаны шматпластавыя электрамагнітныя экраны для аховы ад выпрамянення прыбораў для японскага касмічнага апарата, адпраўленага на арбіту ў кастрычніку 2018 года для даследавання Меркурыя.

23 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.01.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:378
 
Ключевые слова:
Антарктида Белорусская полярная станция Исследования Технологии Космос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме