Робат абсталяваны камерай, якая перадае відэа ў рэальным часе на пульт аператара, паведамляе N+1 са спасылкай на New Atlas.
Як правіла, калі робата неабходна ўжываць на складаным рэльефе, яго абсталёўваюць не коламі або гусенічным прывадам, а нагамі. Дзякуючы наяўнасці некалькіх ног робат можа залазіць на досыць высокія адносна яго памеру перашкоды і захоўваць стабільнае становішча. У гэтай вобласці створана ўжо досыць шмат прататыпаў ці нават серыйных прылад, напрыклад, SpotMini, але амаль заўсёды яны маюць вялікі памер і з`яўляюцца нязручнымі пры транспартоўцы, нават калі іх ногі складзены.
Інжынеры з кітайскай кампаніі Robugtix стварылі робата, які можа памяншаць свой памер у некалькі разоў і станавіцца досыць малым, каб змясціцца нават у звычайны заплечнік. Робат мае шэсць ног, якія складаюцца з трох сегментаў з маторамі. Кожная нага мае тры ступені свабоды: яна можа выгінацца ў двух месцах, а таксама паварочваюцца гарызантальна адносна падставы. Пры гэтым усе ногі замацаваны такім чынам, што пры складанні яны не перашкаджаюць адзін аднаму. Дзякуючы гэтаму робат, які ў раскладзеным стане мае памер 52 × 49 × 17 сантыметраў, складваецца ў роўную канструкцыю з памерамі 20 × 23 × 13,7 сантыметраў.
Робат абсталяваны камерай у цэнтры корпуса, якая ў рэальным часе транслюе відэа на пульт аператара. Для кіравання робатам выкарыстоўваецца пульт з джойсцікам і маніторам для відэа.
Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што акрамя перадачы відэа робат таксама можа пераносіць невялікія грузы, аднак на яго фотаздымках не бачна мацавання для гэтага. Акрамя таго, стваральнікі не паказалі такую магчымасць на дэманстрацыйным відэа.

Звязда, 31 снежня 2018