https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША пачалі вывад войскаў з Сірыі


ЗША пачалі вывад сваіх войскаў з Сірыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара Белага дома Сару Сандэрс.
"Мы пачалі вяртаць войскі ЗША, пераходзячы да наступнага этапу гэтай кампаніі", - гаворыцца ў яе пісьмовай заяве. Паводле яе слоў, пяць гадоў таму тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД) была "магутнай і небяспечнай сілай на Блізкім Усходзе". "Цяпер ЗША разграмілі халіфат ІД", - заявіла прэс-сакратар Белага дома.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што "гэтыя перамогі не сігналізуюць аб спыненні існавання глабальнай кааліцыі [на чале з ЗША] або яе кампаніі" ў Іраку і Сірыі.

"ЗША і іх саюзнікі гатовы зноў дзейнічаць на ўсіх узроўнях, каб абараняць амерыканскія інтарэсы, калі гэта неабходна. Мы прадоўжым працаваць над тым, каб пазбаўляць радыкальных ісламскіх тэрарыстаў тэрыторыі, фінансавання, падтрымкі і якіх бы там ні было сродкаў пераадолення нашых граніц", - папярэдзіла прэс-сакратар Белага дома.

Паводле даных Reuters, ЗША маюць намер вывесці войскі з Сірыі ў тэрмін ад 60 да 100 дзён, а супрацоўнікаў Дзярждэпартамента эвакуіруюць з краіны на працягу 24 гадзін.

19 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Сирия США Исламское государство Эвакуация Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме