https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕС ухваліў дарожную карту супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю Беларусі


Кіраўнікі місій краін Еўрасаюза ў Беларусі ўхвалілі дарожную карту ўзаемадзеяння з беларускай грамадзянскай супольнасцю на 2018—2020 гады, паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.
У дакуменце адзначаецца, што прававы статус і дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі строга рэгулюецца.

"Рэгістрацыя арганізацыі з`яўляецца складанай і адвольнай працэдурай, — гаворыцца ў стратэгіі. — Дзяржаўная рэгістрацыя замежнай дапамогі таксама з`яўляецца абавязковай. Гэты працэс надзвычай цяжкі і можа заняць да 12 месяцаў (у сярэднім восем)".

Адзначаецца таксама, што большасць беларускіх НДА "ў фінансавых адносінах залежаць ад знешняга фінансавання". "Існуе невялікая колькасць арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія засноўваюць сваю дзейнасць і прымаюць рашэнні па стратэгічных планах і валодаюць здольнасцю выконваць сваю ролю устойліва", — гаворыцца ў дакуменце.

У краіне існуюць праўладныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, але іх роля не з`яўляецца дамінуючай, адзначаецца ў дакуменце.

Дарожная карта прадугледжвае падтрымку, у тым ліку фінансавую, розных ініцыятыў, дапамогу ў нарошчванні арганізацыйнага патэнцыялу, садзейнічанне ўключэнню арганізацый грамадзянскай супольнасці ў працэс прыняцця рашэнняў.

У абмеркаванні праекта дарожнай карты на этапе яго падрыхтоўкі ўдзельнічала Асамблея няўрадавых арганізацый. "Мы рады паведаміць, што некаторыя з нашых заўваг і прапаноў былі ўлічаныя і знайшлі сваё адлюстраванне ў выніковай версіі дарожнай карты, — гаворыцца ў паведамленні на старонцы асамблеі ў "Фэйсбуку". — Мы ўпэўненыя ў тым, што прыняцце гэтага дакумента дае нам новыя магчымасці для прасоўвання планаў і праграм беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў супрацоўніцтве з еўрапейскімі структурамі".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2018
 
Дата публикации:27.09.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:411
 
Ключевые слова:
Негосударственные организации Финансы Госрегистрация Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме